Дынама Менск (гандбольны клюб)
Гандбо́льны клюб «Дына́ма Менск» — колішні беларускі гандбольны клюб зь Менску, які існаваў у 2008—2014 роках. Пяціразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы пераможца Кубка Беларусі, чэмпіён Балтыйскай лігі (2009).
Quick Facts: Дынама Менск
Поўная назва: Гандбольны клюб «Дынама Менск»
Кароткая назва: ГК «Дынама Менск»
Заснаваны: травень 2008
Расфармаваны: 2014
Месцазнаходжаньне: Менск, Беларусь
Арэна: Палац спорту
Чэмпіянат: Чэмпіянат Беларусі па гандболе
2012—2013: 1-е месца
Форма
Клюбныя колеры:
Хатняя:
Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
"(абнаўленьне: 10 кастрычніка 2014)"
Гісторыя
Заснаваны ў траўні 2008 року. Клюб адразу ж перамог у чэмпіянаце Беларусі і ў Балтыйскай лізе, а ў кубку Беларусі дайшоў да фіналу.
У 2010 «Дынама» стала чэмпіёнам і ўладальнікам кубка Беларусі, выйграла 1-ы тур Міжнацыянальнае лігі, а таксама ўпершыню трапіла ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Пасьля выступу ў Лізе чэмпіёнаў сэзону 2010/11 клюб быў прызнаны Эўрапейскай фэдэрацыяй гандболу найбольш прагрэсуючым праектам. Да гэтага моманту ніводны клюб у сьвеце не трапляў у Лігу чэмпіёнаў за тры гады свайго існаваньня.
Сэзон 2012/2013 стаў найпасьпяховейшым у гісторыі клюбу. «Дынама» пяты раз запар стала чэмпіёнам Беларусі, выйграла Кубак краіны, выйшла ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Па сканчэньні сэзону галоўнага трэнэра ўкраінца Сяргея Бябешку замяніў славенец Барыс Дэніч.
У сэзоне 2013—2014 клюб быў расфармаваны з-за адсутнасьці фінансаваньня. На той момант ён таксама лідзіраваў у чэмпіянаце Беларусі.
Дасягненьні
Нацыянальныя
- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2013
Міжнародныя
- Чэмпіён Балтыйскай лігі: 2009
Крыніцы
- ^ «Динамо» объявило игроков свободными агентами. Клуб ликвидируется (рас.) "Гандбол". Прессбол (27 лютага 2014). Праверана 10 кастрычніка 2014 г.
- ^ Минское «Динамо» объявило о снятии с чемпионата Беларуси (рас.) "Гандбол". Прессбол (27 лютага 2014). Праверана 10 кастрычніка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
- Профіль (анг.) на бачыне ЭГФ
Article Resources
--
--
Size: 6.13 KB. 84.52% smaller than original: 39.61 KB 🤮
Fetched: 1430 ms. Converted: 527 ms. 🐇
All Wikipedia content is licensed under CC BY-SA 3.0